Краўдфандынг на праект Clubmate

RFID-замок з ключамі для шарынга памяшкання Фаланстэра.

Неабходная сума: 1500 бел.руб.

(17.12.18-06.01.19)

Ulaziny

Кропка росту

Мы жадаем пашырыць кола сяброў, тых, хто можа карыстаць памяшканне і агульныя рэчы Фаланстэра.

Сябрамі мы лічым арганізацыі, ініцыятывы і людзей, якія маюць з намі падобныя мэты і прынцыпы. (Падрабязней чытайце наш праект Улазіны).

Гатовы дзяліцца

У нас ёсць памяшканне ў цэнтры Мінска, якое складаецца з дзвух пакоеў: на 20 чалавек і на 10 чалавек.
Ёсць рэчы для зручнай працы і перапынку: праектар, магнітная дошка, фліпчарт, прынтар, бойлер і інш.
Заўжды ёсць папера, маркеры, аптэчка і пячэнькі з гарбатай.

Талерка з бульбай

Але падчас росту мы сутыкнуліся з праблемай

На сёння доступ да памяшкання маюць 4 адказныя чалавекі, храніцелі Фаланстэра. Знаходзіцца ў памяшканні і карыстацца рознымі рэчамі можна толькі калі хтосьці з адказных ёсць на месцы.

І прыдумалі такое рашэнне

Мы не былі б сацыяльнымі гікамі, калі б не прыдумалі тэхнічнае рашэнне:

RFID замок з ключамі, які дазваляе легка кіраваць доступам:
капіраваць ключы, адсочваць прысутнасць ключа у памяшканні, адключаць непатрэбны ключ.

Садавіна
Садавіна

Мы павялічваем колькасць карыстальнікаў памяшкання,

бо зніжаем планку даверу да новых храніцеляў Фаланстэра і сяброў.

Мы падвышаем бяспеку,

бо будзем назіраць кожнага, хто быў у памяшканні.

Для гэтага мы зрабілі даследванне

Перад тым, як запусціць краўдфандынг, нашы валанцёры бізнэс-аналітыкі на працягу некалькіх месяцаў рабілі маркетынгавае даследванне гатовых рашэнняў.

І стварылі сур’езны дакумент “Спецыфікацыю патрабаванняў да ПЗ” з падрабязным апісаннем функцый сістэмы і прататыпамі праграмнага забяспечання.

Цяпер мы будзем абіраць лепшы варынт RFID замка для нас!

Макет Макет

Падтрымай нас!

Напрацягу месяца пасля заканчэння кампаніі мы зробім мерапрыемства, на якое запросім усіх, хто нам дапамагае і будзем раздаваць плюшкі. Інфармацыю пра мерапрыемства мы будзем размяшчаць на нашых старонках у сац. сетках.(vk, fb)

Нашае памяшканне на мапе:

Калі вы штосьці прапусціце, ці захочаце удакладніць - пішыце на пошту: falanster.by@gmail.com

Мы будзем рады адказаць на вашы пытанні пра RFID-замок і пазнаёміцца з вамі ў тэлеграм канале супольнасці: Telegram-канале.

Нашае памяшканне знаходзіцца па адрасе: г.Мінск, вул.З.Бядулі, 3, пам.2Н
(Шыльда "Фаланстэр")